Новы салон ГеасІдэал у Мазыры!

Новы салон ГеасІдэал у Мазыры!

Сардэчна запрашаем у першы манабрэндавы салон у гістарычным цэнтры Мазыра на вуліцы Ленінская, д. 22.

У мазыран і жыхароў прыгарада з’явілася выдатная магчымасць убачыць і замовіць самыя лепшыя кухні фабрыкі ГеасІдэал. Для гэтага ўжо не трэба ехаць у Менск, а можна проста зазірнуць у салон у самым цэнтры — насупраць Драмтэатра.

У зале размешчана 8 мадэляў кухняў як з масіва, так і з папулярных плітных матэрыялаў:

  • Калі вы шукаеце кухню ў класічным стылі, высакародная Сімона ў аздабленні Навара з лёгкай залатой пацінай ідэальна падыдзе для такой канцэпцыі. Дэкаратыўныя элементы з масіва ясеня, эфектны буфет і вінная шафа падкрэсліваюць раскошнае амплуа мадэлі Сімона.
  • Незвычайная інтэрпрэтацыя мадэлі Арлі (top-5 у рэйтынгу продажаў фабрыкі) у аздабленні Грэй – шэрая неакласічная кухня з высакароднымі вітрынамі і эфектным корабам для выцяжкі.
  • Самая папулярная кухня за 2021 год — мадэль Фрэда складанага шэрага колеру — Экрю. Такое каляровае рашэнне падыходзіць як для цёплага, так і халоднага інтэр’еру. Лёгкія шкляныя вітрыны з найтонкай раскладкай дапоўнены хупавымі металічнымі паліцамі.
  • У кампазіцыі мадэлі Даміяна вінтажны натуральны дуб гарманічна спалучаецца з іспанскім матэрыялам Syncron, які імітуе цёмны камень. Такая канцэпцыя падыдзе, калі жадаецца сумясціць брутальнасць, натуральную цеплыню і сучасны стыль у межах аднаго кухоннага гарнітура.
  • Суперпапулярны нана-пластык Fenix ​​можна ўбачыць, а галоўнае памацаць на ўзоры мадэлі Эйва. Прыемныя тактыльныя адчуванні ў спалучэнні з унікальнай практычнасцю гарантаваны.
  • Досыць дзёрзкае спалучэнне фасадаў з фарбаванай МДФ і масіва ясеня дэманструе кампазіцыя мадэлі Наталі. Крышталёва белы і глыбокі сіні — традыцыйная марская тэма, але ўжо ў больш свежым, сучасным чытанні.
  • Магчымасці фабрыкі не абмяжоўваюцца прадстаўленымі мадэлямі. Фасады з ўсяго асартыменту фабрыкі іншыя аздабленні можна ўбачыць у рэкламным экспазітары.
  • Дызайнеры будуць рады бачыць вас у буднія дні з 10.00 да 19.00, а ў выходныя з 10 да 17. Патэлефануйце загадзя па тэлефоне і забраніруйце сустрэчу на зручны для вас час.

Бясплатныя паслугі:

  • 3D-праект кухні
  • кансультацыя па схеме электрыкі
  • кансультацыя па раскладцы пліткі
  • кансультацыя па падборы бытавой тэхнікі, мыек і змяшальнікаў ад лепшых сусветных брэндаў
  • выезд на замер

Рэжым працы:

  • панядзелак — пятніца з 10.00 да 19.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00;
  • субота — нядзеля з 10.00 да 17.00, без абеда

Адрас: г. Мазыр, вул. Ленінская, д.  22.

Добрых пакупак !