Бывай, Норма!

Помніце мэблю нашага дзяцінства, якую мы бачылі ў дамах у сваіх сяброў і сваякоў? Пры успамінах пра 70-90-я гады мінулага стагоддзя перад вачамі ўзнікаюць выявы буфетаў, кніжных шаф і «сценак».

Да канца існавання СССР рознакаліберная мэбля кватэр і дамоў змянілася масавай прадукцыяй савецкіх фабрык. Дызайн яе быў функцыйны, але мінімалістычны. Фасад, большай часткай, уяўляў сабою прастакутныя паліраваныя паверхні са шпанаванай ці ламінаванай ДСП.

Бывай, Норма!

Але паступова лаканічнае аблічча інтэр’ера стала саступаць месца больш вытанчанаму. Характэрнай азнакай яго стала «хваля» — выгнутыя лініі ў малюнку фасадных элементаў.

Міжпакаёвыя дзверы, секцыі і кухні з багата дэкараваным фасадам — мода 90-х паказала, што людзі стаміліся ад савецкага функцыйнага мінімалізму, і захацелі чагосьці класічнага, прыгажэйшага і «багатага».

Бывай, Норма!
Секция для гостиной, 90-е гг.

Менавіта ў гэтыя гады на рынку з’явілася мэбля вытворчасці Германіі, Польшчы і заканадаўца моды – Італіі. І ў большасці выпадкаў гэта была мэбля з хвалістым выгінам на дзверцах шаф.

Бывай, Норма!
Сан-Карла але Куатра Фантане, Сан Карліна, Італія

Выкарыстанне «хвалі» у дызайне было спасылкай на даўнейшыя часы – выгнутыя лініі былі характэрныя для эпохі Барока і стваралі ілюзію руху. У італьянскіх архітэктараў і сталяроў атрымоўвалася гарманічна ўпісваць хвалістыя лініі ў фасады будынкаў, брамаў і дзвярэй.

 

 

Аднак у пастсавецкі час празмернасць дэкору і шматкаляровасць часцяком няўдала перасычалі інтэр’ер невялікіх кватэр. Такія былі ўяўленні аб прыгожым ў гэты няпросты для нашай краіны перыяд.

Бывай, Норма!
Кухонны сервант, 70-е гг.

«Хваля» не абышла бокам і кухні. З «брэжнеўскіх» мэблевых гарнітураў, максімальна простых і функцыйных, кухні ператварыліся ў сапраўдныя кампазіцыі (з дэкаратыўнымі карнізамі, вітрынами і адкрытымі палицамі).

 

 

Такая мэбля ўсталёўвалася нават у невялікіх памяшканнях, уносячы элементы «сучаснага барока» у жыццё месцічаў.

Бывай, Норма!
Кухня з дрэва, 90-е гг.

Першая мадэль кухні фабрыкі «ГеасІдэал» — «Норма» — цалкам адказвала запытам рынку. Зробленая з адборнага дуба, кухня мела немалы кошт, аднак гэта не замінала яе папулярнасці і, хутчэй, надавала ёй шарм вытанчанасці. Да таго ж, кухня «Норма» ад ГеасІдэал выраблялася па індывідуальных замовах у адрозненне ад модульных кухняў, якія былі шырока пададзены на тагачасым рынку.

Бывай, Норма!
Мадэль кухні Норма, ГеасІдэал

Такая раскошная кухня, упрыгожаная элементамі ручной работы, ідэальна глядзелася ў прасторным, мякка асветленым памяшканні са сценамі нейтральных колераў. Фабрыцы ГеасІдэал удалося зрабіць мадэль шляхетнай, багатай і, нават, элітарнай. Прадуманая кампаноўка ўсіх модуляў, вытанчанае пацінаванне дуба, стрыманы дэкор, функцыйная фурнітура – гэта ўжо была сапраўдная Італія.

За 30 гадоў у Беларусі, Расіі і Украіне былі ўсталяваны тысячы кухняў «Норма». Шмат гадоў мадэль была ў ТОР-5 продажаў фабрыкі. Але прыйшоў іншы час: змяніліся дызайнерскія тэндэнцыі а з імі і густы пакупнікоў, у трэндзе зноў фасады з простымі лініямі, такія як у мадэлях Мода ці Фрэда.

Бывай, Норма!
Модель кухни Норма, ГеосИдеал
Бывай, Норма!
Модель кухни Фреда, Модо, ГеосИдеал

Старая класіка ідзе ў гісторыю. Ідзе з асартыменту кухняў ГеасІдэал і кухня Норма.

Мода цыклічная, і няхай сёння нам падабаюцца простыя лініі, простыя формы, можа ўжо праз 15 гадоў наступнае пакаленне пакупнікоў будзе абіраць мэблю з мудрагелістым дэкорам, пакрытую пазалотай у стылі барока. Убачым.

А цяпер, Норма, бывай!