Нашы кухні на Блізкім Усходзе
Нашы кухні на Блізкім Усходзе

У сярэдзіне студзеня ўрачыста адкрыўся салон GeosIdeal у Абу-Дабі, ААЭ. Экспазіцыя кухняў з Беларусі была пададзена ў рамках грандыёзнага праекта кампаніі BUILDHUB, што прапануе комплексныя паслугі ў сферы архітэктуры, будавання і дызайну.

Нашы кухні на Блізкім Усходзе

Мультыбрэндавы гандлёвы комплекс адкрыў заснавальнік кампаніі Хамад Ахмед Абдулатиф Ахмед Аль-Алі. На адкрыцці былі чальцы яго каманды: менеджары, прафесійныя дызайнеры, архітэктары і забудоўнікі. Ганаровымі гасцямі гэтай урачыстай імпрэзы сталі прадстаўнікі кіраўніцтва эмірата Абу-Дабі.

Нашы кухні на Блізкім Усходзе
Генеральны дырэктар ТАА ГеасІдэал Міхайленка В. І. прыняў актыўны ўдзел у адкрыцці салона
Нашы кухні на Блізкім Усходзе

Госці і шматлікія супрацоўнікі кампаній-экспанентаў, якія гэтак жа, як і ГеасІдэал, распачалі сваю працу ў гэтай дынамічнай краіне Блізкага Усходу, даведаліся, што комплекс, расхінуўшы для іх свае дзверы, – увасабленне даўняй мары главы сямейнай кампаніі BUILDHUB. Ён хацеў адкрыць самы вялікі ў ААЭ гандлёвы цэнтр, які спецыялізуецца на продажы будаўнічых і аздабленчых матэрыялаў, мэблі, у тым ліку кухняў, а таксама іншых тавараў для хаты. Цэнтр, што дае кожнаму пакупніку магчымасць набыць тавары ад знакамитых сусветных вытворцаў па лепшых цэнах.

Мара стала явай. Гандлёвы комплекс BUILDHUB — лагічны працяг дзейнасці кампаніі, што раней зарэкамендавала сябе на рынку ААЭ як надзейнага і высокакваліфікаванага падрадніка на ўсіх этапах будавання і ўладкавання жылых будынкаў.

Прадстаўнікі кампаніі ГеасІдэал прынялі актыўны ўдзел у прэзентацыі прадукцыі фабрыкі. Кухні з Беларусі заслужылі высокую ацэнку ў дызайнераў мэблі і інтэр’ераў, што былі на адкрыцці салона. З улікам пажаданняў прафесіяналаў было прынята рашэнне аб распрацоўцы адмыслова для блізкаўсходняга рынку новых дэкораў і кампанентаў мэблі, якія павінны ўзбагаціць як класічную, гэтак і сучасную калекцыі ГеасІдэал.

У экспазіцыі салона BUILDHUB пададзены самыя папулярныя мадэлі фабрыкі. Кухні ўкамплектаваны сучаснай фурнітурай і функцыйнымі сістэмамі захоўвання.

У BUILDHUB наведнікам будзе прапавана ўся патрэбная інфармацыя па падрыхтоўцы памяшкання да мантажу кухоннага гарнітура: бясплатны 3D-праект кухні, схемы разводкі эклектрыкі і ўкладкі пліткі на рабочай сцяне. Адмыслоўцы салона дапамогуць падабраць мэблю для гасціных і абедніх зон, мэблю для спальні, аздабленчыя матэрыялы, керамічную плітку, сценавыя панэлі і сантэхніку, а таксама дадуць рэкамендацыі па выбары побытавай тэхнікі. Пры заказе кухні абавязкова адбываецца выезд дызайнера на аб’ект.

Такі падыход да продажу мэблі ў салоне BUILDHUB дазваляе кліенту ў адным месцы паглядзець узоры мэблі, даведацца аб цане кухні, купіць усё патрэбнае. Каб прадукцыйна абмеркаваць усе нюансы і аформіць заказ кухні, прадугледжаны зручныя месцы для перамоў. BUILDHUB працуе як з рознічнымі пакупнікамі, гэтак жа і з прафесійнымі дызайнерамі і архітэктарамі, для якіх распрацаваны выгадныя ўмовы супрацоўніцтва.

Нашы кухні на Блізкім Усходзе

Мы рады, што на карце свету з’явіўся яшчэ адзін пункт гандлю, дзе пакупнікі змогуць на свае вочы пераканацца ў якасці беларускай мэблі і набыць дызайнерскія кухні GeosIdeal