Чароўныя 24:00 31 снежня — гэта час, калі мы падводзім вынікі мінулага года і загадваем жаданні на будучыню.
Што добрага адбылося ў 2021 годзе:
• Фабрыкай былі распрацаваны 4 новыя кухні: незвычайная мадэль Джаспер, высакародная французская класіка — Пікардзі, лаканічная скандынаўская кухня Шаде і цудоўная прэміяльная мадэль Петра. Больш прадуктыўнага года за ўсю 30-гадовую гісторыю ГеасІдэал яшчэ не было.
• Разам з нашымі партэрамі былі адкрыты 17 новых салонаў — ад Находкі да Варшавы. А ў студзені ідэальныя кухні можна будзе замовіць ужо ў Швецыі.
• Мы задумалі абнаўленне фірмовага салона ў Менску, у хуткім часе можна будзе ўбачыць у экспазіцыі самыя новыя кухні.
• 2021 год стаў часам унутранай працы каманды ГеосИдеал: мы праводзілі стратэгічныя сесіі, навучання і трэнінгі, якія сталі асновай стратэгіі будучага развіцця кампаніі.
У адыходзячым годзе былі не толькі добрыя падзеі, але і крыху сумныя:
• Было прынята рашэнне аб закрыцці фірмовага салона ў г. Віцебску. Дзякуем нашаму віцебскаму калектыву за зладжаную працу. Спадзяемся, што са зменай эканамічнай сітуацыі ў краіне мы вернемся ў гэты цудоўны горад.
• За 2021 год змены адбываліся і з камандай ГеосІдэал: хтосьці станавіўся часткай яе, а хтосьці і сыходзіў. Мы жадаем усім, хто працаваў у Геас, вялікай удачы і выдатных вынікаў. Дзякуй, што былі з намі!
Планы на 2022 год:
• павышэнне ўзроўню сэрвісу для дылераў;
• развіццё лінейкі GeosLiving;
• і, вядома ж, выпуск, як мінімум, 2 новых мадэляў кухняў, бо ідэй і задумак у нас вельмі-вельмі шмат.
Паважаныя сябры, партнёры, нашы пакупнікі! Няхай 2022 будзе годам важных пазітыўных перамен, годам стварэння і творчасці! Няхай ён стане сімвалам чагосьці новага, прыгожага і натхняльнага!
Ваша фабрыка GeosIdeal