Кухня для дарослых і дзяцей

Кухня для дарослых і дзяцей

Кухня для дарослых і дзяцей

Кухні GeosIdeal – ідэальнае рашэнне для сем’яў з дзецьмі. Зробленая на фабрыцы па індывідуальнай замове кухня можа быць убудавана ў любое памяшканне. Мэбля, дасканала прадуманая дызайнерамі фабрыкі, характарызуецца выверанай эрганомікай, бяспекай і даўгавечнасцю.

Ніводная са спажывецкіх уласцівасцяў мэблі не засталася без увагі:

Функцыйнасць

Кухня для дарослых і дзяцей

Пагадзіцеся, што калі ў сям’і ёсць дзеці, на кухні шмат месца не бывае. Даводзіцца задзейнічаць усю прастору памяшкання і пры гэтым важна мець магчымасць хутка дабрацца да кожнага кутка ў кухоннай мэблі.

Тэхнолагамі і дызайнерамі фабрыкі ГеасІдэал усё прадумана да дробязяў.

  • Убудаваныя кошыкі, карга, кутнія сістэмы захоўвання, высоўныя скрыні – можна ўбачыць усё змесціва кожнай шафы.
  • Максімальная глыбіня высоўных сістэм – мы скарыстаем кожны сантыметр унутранай прасторы модуляў.
  •  Шырокі мадэльны шэраг калон для рознай убудаванай тэхнікі гарантуе камфортныя ўмовы гатавання ежы.
  •  Убудаванае падсвятленне вітрын і працоўнай зоны з магчымасцю некантактавага
    ўключэння святла — гэта не толькі зручна, але і прыгожа.

Мяккасць і лёгкасць руху

Кухня для дарослых і дзяцей

На кухні ГеасІдэал усе дзверцы і скрыні, у тым ліку велізарныя вітрыны, зачыняюцца лёгка і нягучна:

  • разумная фурнітура не дазволіць рэзка зачыніць дзверы, таму маленькія дзіцячыя пальчыкі застануцца ў бяспецы;
  • убудаванымі даводнікамі забяспечана ўся фурнітура – раздражняльнае «ляпанне» дзвярыма засталося ў мінулым;
  • плыўны рух механізмаў кіруючых скрынь – нават пад нагрузкай скрыня ідэальна працуе больш за 80000 цыклаў. А а гэта, як мінімум, 10 гадоў;
  • сістэма абмежавання вышыні падымання дзвярэй – кухня падладжваецца пад вас;
  • практычна нягучныя рухомыя элементы кухні — гатаванне ежы не патрывожыць дзіцячага сну.

Парадак і зручнасць

Кухня для дарослых і дзяцей

Дзеці, кухня і парадак – цімагчыма такое спалучэнне? Вядома, так!

Калі ў кожнага прадмета вызначана сваё месца, вам спатрэбіцца ўсяго пара хвілін, каб раскласці ўсе кухонныя аксэсуары пасля гатавання ежы. Гэта дасягаецца праз ужыванне:

  • сістэмы разумных
    раздзяляльнікаў для сталовых прылад – ідэальны парадак сярод лыжак/відэльцаў забяспечаны;
  • поўнага высоўвання скрынь – уся ўнутраная прастора модуля добра бачная і лёгка даступная;
  • падзяляльных сыстэм для каструляў, накрывак і бутэлек – гарантыя парадку ў глыбокіх скрынях;
  • высоўных сетак-карга рознай шырыні — высокія слоічкі і бутэлькі для масла, воцату а таксама іншых вадкасцяў акуратна змесцаваны і заўсёды пад рукой. 

Памагатыя на кухні

Кухня для дарослых і дзяцей

Маленькія дзеці з задавальненнем «дапамагаюць» на кухні, а старэйшыя робяць гэта ўжо адказна, беручы прыклад з дарослых. Кухні ГеасІдэал могуць ператварыць такую дапамогу ў цікавую гульню дзякуючы:

  • сушылкам посуду ў ніжняй базе – лёгка разгружаць посудамыйную машыну;
  • трымальнікам для талерак і спецый – гэта амаль што канструктар для раскладвання прадметаў кухоннага ўжытку;
  • мяккаму і бяспечнаму руху дзвярэй і скрынь – дзіцё можа прыбраць за сабой: спачатку пад вашым наглядам, а потым і самастойна;
  • фасадам, якія лёгка адмываюцца ад слядоў, пакінутых дзіцячымі пальчыкамі, простым мыльным растворам.

Рамонтапрыдатнасць

Кухня для дарослых і дзяцей

Якой бы трывалай ні была паверхня фасадаў кухні, пры ўдзеле малышоў існуе высокая імавернасць з’яўлення ўхілін і драпін на іх. Вядома, гэта нармальна, бо актыўнасць дзіцяці кажа пра яго здаровае развіццё. А філасофскае дачыненне да гэтага і магчымасць рэстаўрацыі фасада – заклад вашага спакою.

Тэхнолагі прапануюць сем’ям з дзецьмі з усёй разнастайнасці матэрыялаў абіраць кухню з масіву дрэва, таму што:

  • драўніна пакрыта зносатрывалым матавым лакам, які бароніць фасад ад вынікаў дзіцячай актыўнасці;
  • драўняная тэкстура і паціна маскіруюць дробныя драпіны і ўхіліны;
  • кухні з драўлянымі фасадамі найболей прыстасаваны для рэстаўрацыі ў выпадку, калі дзіцё прыклала да іх свае «разбуральныя» высілкі.

Бяспека

Кухня для дарослых і дзяцей

Калі ў сям’і з’яўляюцца дзеці, адменная ўвага надаецца бяспецы прадуктаў і прадметаў абсталявання. Гарантаваць выкананне патрабаванняў бяспекі могуць толькі фабрычныя вытворцы, таму што толькі такім чынам можна існаваць на мэблевам рынку доўгія гады. На фабрыцы ГеасІдэал апроч выканання абавязковых стандартаў, ужываюцца і дадатковыя меры:

Кухня для дарослых і дзяцей

Кухня, мабыць, самае важнае месца ў доме. Гэта цэнтр уселенай для ўсёй сям’і, дзе апроч гатавання ежы, адбываюцца самыя шчаслівыя падзеі жыцця: супольныя абеды, займальныя гульні, навучанне ці простае камунікаванне адзін з адным. Нам прыемна, што кухонная мэбля робіцца вашым памагатым і прыгожым афармленнем гэтых незабыўных момантаў.