Нам 31 год!
Сёння ў нас Дзень нараджэння! Ажно 31 год!

Фабрыка ГеосІдэал — гэта гісторыя пра мару і зацятасць, якія пераадольваюць усякія «вонкавыя акалічнасці і фактары». Гэта гісторыя пра «веру і раблю» — усё тое, што зараз неабходна кожнаму з нас.

Пагадзіцеся, што ўсё добрае ў жыцці пачынаецца з мары: аб шчасці, аб сям’і, аб мэце ўсяго жыцця. З праекта свайго бізнесу або справы, з ідэі аб прыгожым доме ці вялікім падарожжы, з уяўлення аб новым правільным свеце.

Няхай вашыя мары будуць стваральнымі, няхай яны, дапоўненыя зацятасцю і настойлівасцю, будуць прыносіць радасць вам і ўсім людзям, няхай яны робяць свет лепшым і прыгажэйшым. І, галоўнае, няхай яны спраўдзяцца!

А Геас, як і гэтыя ўсе гады, будзе ствараць цудоўныя кухні, каб дапамагчы вам у ажыццяўленні хаця б адной мары)).

Нам 31 год!