Шафы-вітрыны

Шафы-вітрыны

Калі Вы любіце ўтульнасць і хатнюю атмасферу, а ў кухню хочаце дадаць «разыначку» і нотку вытанчанасці, то выбірайце кухонны гарнітур з шафамі-вітрынамі!

Шафы-вітрыны

Вітрына — гэта шафа са шклянымі дзвярыма і паліцамі. Шкло можа быць празрыстым, матавым ці афарбаваным. Можа несці на сабе малюнак (напрыклад, шаўкаграфію) ці дэкаратыўны рэльеф. А можа мець фацэт (скошаную грань) або быць сапраўдным вітражом.

Канфігурацыя вітрын, колькасць паліц і дзвярэй залежыць ад абранага стылю кухні, пажаданняў гаспадароў і памераў памяшкання. Шафы-вітрыны гарманічна ўпішуцца ў розныя стылі кухняў: ад сучасных да класічных мадэляў.

Шкляныя паверхні вітрын візуальна павялічваюць прастору і рэкамендуюцца нават для кухняў у невялікія памяшканні. Яны не перагружаюць прастору кухні, «дадаюць паветра» і дапамагаюць разнастаіць інтэр’ер.

Шафы-вітрыны
Кухня Даміана

Шафа-вітрына звычайна выкарыстоўваецца для захоўвання посуду (куфляў, любімага сервіза і т. п.), а таксама сувеніраў ці іншых прадметаў дэкору.

Для зручнасці ў выкарыстанні шафу-вітрыну можна абсталяваць унутраным падсвятленнем. Яно надасць кухні індывідуальнасць і стане дадатковай крыніцай святла ў памяшканні.

Шафа-вітрына — гэта мэбля з даўняй і цікавай гісторыяй. Яе папярэднік — буфет са шклом або шторкамі ў дзверцах, у якім шматлікія пакаленні захоўвалі сямейны сервіз ці вельмі вытанчаныя напоі. Цяпер гэта — сучасныя, лаканічныя, функцыянальныя шафы, якія інтэгруюцца ў індывідуальны праект вашай кухні ў любым стылі і дызайне.

Шафы-вітрыны
Кухня Асторыя

Не бойцеся эксперыментаваць, стварайце ўтульнасць вашага дома разам з намі!

Глядзіце таксама:

Карысныя артыкулы для пакупнікоў

Каталог кухань