Стыль Джапандзі — гэта проста. Проста і камфортна
Cтыль Джапандзі, які зусім нядаўна увайшоў у практыку інтэр’ернага дызайну, хутка павялічвае лік сваіх прыхільнікаў. Пік папулярнасці, мяркуючы па запытах у Google, давёўся на зіму 2020 года, калі масавыя лакдаўны адправілі людзей па хатах, і яны вырашылі заняцца рамонтам.
Напэўна, адной з прычын зараджэння новага трэнду стала разуменне таго, што аскетычны мінімалізм з яго халоднымі шэрымі паверхнямі ўжо не знаходзіць водгуку ў сэрцы сучаснага чалавека, а жаданне неяк памякчыць яго і зрабіць інтэр’ер больш утульным матэрыялізавалася ў філасофіі Джапанди. Так, менавіта філасофіі, бо ў гэтым стылістычным кірунку закладзены два пагляды на свет, дзве жыццёвыя канцэпцыі.
Сама назва стылю Japandi (japan+scandi) кажа пра яго паходжанне — гэта гарманічны сімбіёз японскага і скандынаўскага кірункаў у дызайне. У аснве стылю ляжаць дзве канцэпцыі: старажытняя японская філасофія Wabi Sabi (Вабі-сабі), лад жыцця, у якім шануецца прастата і павольнасць, і скандынаўская практыка Hugge (Хюге), якая аб’ядноўвае камфорт, утульнасць і дабрабыт.
Джапандзі спалучае ў сабе сучасныя лініі скандынаўскага дызайну з функцыйнай элегантнасцю японскай эстэтыкі. Japandi, у значнай ступені, засяроджаны на прастаце, фармуючы спакойны і цёплы інтэр’ер з мінімалісцкай планіроўкай.
Калі коратка апісаць новы стыль, то гэта
мінімалізм + утульнасць = Джапандзі
Дадамо ў гэту формулу каханне скандынаваў і японцаў да прыроды, натуральных матэрыялаў і тэкстур, заправім усходняй функцыйнасцю — і атрымаем ідэальны інтэр’ер.
Давайце бліжэй пазнаёмімся з ключавымі элементамі Japandi
- Чыстыя лініі
- Вольная прастора
- Функцыйнасць
- Натуральныя матэрыялы
- Чыстыя лініі і прастата
У Джапанди няма месца для мудрагелістасці і раскошы, ключавое месца займае мінімалізм. Дызайн не пераважае функцыю.
Джапанди мае на ўвазе, галоўным чынам, простую прыродную геаметрыю як у мэблі, так жа і іншых элементах інтэр’ера: авальнае крэсла, прастакутны ложак ці круглая ваза.
Мэбля выкарыстоўваецца нізкая, якая не займае лішняй прасторы, уваходныя дзверы плоскія без ліштваў, а дзверцы шаф рассоўныя, без накладных ручак.
2. Вольная прастора і мяккія тоны
Па-за залежнасцю ад памеру памяшкання ў інтэр’еры Джапандзі павінна быць прастора, там павінна лёгка дыхацца. Гэтага эфекту можна дасягнуць, на прыклад, за кошт светлых сцен, панарамных вокнаў і падтрымання ідэальнага парадку пры мінімуме дробных аксэсуараў.
Светлыя адценні. Класічны прыём для надання лёгкасці прасторы — выкарыстанне светлых аздабленняў для сцен, столі і падлогі. У Джапандзі – гэта мяккія і цёплыя тоны, прыглушаныя адценні вохры ці пяску.
Вялікія вокны. Ідэальны спосаб візуальна пашырыць прастору – даць магчымасць натуральнаму святлу лёгка трапляць усярэдзіну памяшкання. Гэта робіцца з дапамогай панарамных вокнаў, або, калі існыя аконныя выймы немагчыма пашырыць, за кошт іх дэкаравання лёгкім напаўпразрыстым тэкстылем без малюнка. Пры гэтым падваконні не павінны быць загрувашчаны рэчамі ці вазонамі.
Без «візуальнага шуму». Усе дробныя прадметы, кнігі, сувеніры і іншыя «раздражняльнікі» патрэбна схаваць у шафкі, папярэдняе правядучы цвёрдую рэвізію. Для месцавання патрэбных рэчаў пажадана скарыстаць убудаваныя сістэмы захоўвання: модульныя шафы, гардэробныя, каморы. Пры гэтым іх наяўнасць павінна быць практычна незаўважнай, што дасягаецца за кошт іх аздаблення ў адзін са сценамі колер. У інтэр’еры Джапанди кожны «візуальны шум» знаходзіцца пад строгай забаронай.
3. Функцыйнасць і мінімум дэкору
Джапанди – гэта не толькі пра прастату, мінімалізм і чыстыя лініі, але і пра функцыйнасць, узвдзёную ў найвысокую ступень.
У гэтым адчуваецца відавочны японскі ўплыў, калі эфектыўна выкарыстоўваецца ўся прастора дому, а дызайн грунтуецца на трох прынцыпах: гармонія, фокус і спакой.
Для гэтага трэба, як ужо адзначалася, прадугледзець досыць утоеных месцаў для захоўвання, а мэблю для кухні, пярэднім пакоі або гасцінай абраць практычную і зручную, якая будзе выкарыстоўвацца, а не проста запаўняць прастору.
Мэбля для гасціных пераважная нізкая, якая нагадвае татамі, а для кухні — лаканічная, самадастатковая, без злішнега дэкору.
4. Натуральныя матэрыялы і эка-ўсвядомленасць
Функцыйнасць тычыцца не толькі мэблі, але і кожных іншых прадметаў ці элементаў дэкору. Прасцей кажучы, кожная рэч, што прысутнічае ў памяшканні, павінна там знаходзіцца з пэўнай практычнай мэтай, а калі мэты няма, значыць рэч — лішняя. Таму шматлікім вазачкам, сувенірам, стракатым карцінам, усталёўкам і іншым «пылазборнікам» няма месца ў інтэр’еры Джапандзі. Вынятак складаюць адзінкавыя прадметы, якімі можна спакойна цешыцца.
Для стварэння ў інтэр’еры атмасферы спакою і рэлаксу як у скандынаўскім, гэтак жа і ў японскім стылях шырока рапаўсюджана выкарыстанне прыродных матэрыялаў. Гэта любае ўсімі дрэва, ільняны тэкстыль, камень, бамбук, джут, гліна – толькі натуральныя. І ніякіх фальшывых заменнікаў, такіх, як ЛДСП ці пластык!
Таму на авансцэну выходзіць мэбля з масіву, аздабленне якой максімальна набліжана да прыроднага. Элементаў мэблі трохі, але яна павінна быць высокай якасці. Гэта забяспечыць ёй доўгае жыццё нават пры з’яўленні слядоў эксплуатацыі: дробных драпін, сколаў, пацёртасцяў. Гэта таксама ёсць у ідэалогіі Джапандзі.
Паводле канцэпцыі Wabi-Sabi, філасофіі прыняцця прыродных недасканаласцяў, асабліва значным і каштоўным з’яўляецца ўсё тое, што створана прыродай ці зроблена ручна і з каханнем, усё неідэальнае і аўтэнтычнае.
У аздабленні драўлянай мэблі, у аксэсуарах і тэкстылі любыя заганы толькі вітаюцца, яны як быццам надзяляюць прадмет душой, робячы яго непаўторным
Дом ў стылі Джапанди – спакойная, жывая і цёплая прастора. Матэрыялы максімальна экалагічныя, без звышапрацоўкі і ўдасканаленняў. Прынцыпы Джапанди: адмова ад празмернасцяў, асцярожнае дачыненне да рэчаў і выкарыстанне натуральных матэрыялаў, адпавядаюць і новай глабальнай каштоўнасці – усвядомленаму спажыванню.
На нататку
Джапанди V/S скандынаўскі дызайн: у чым адрозненні?
Нягледзячы на дзіўнае падабенства ў філасофіі стыляў, есці і невялікія адрозненні:
Колеры. Скандынаўскі дызайн адрозніваецца халаднаватай колеравай палітрай, тым часам як у Джапандзі-прасторы выкарыстоўваецца спалучэнне цёплых і светлых тонаў, а цёмныя адценні ўжываюцца толькі ў выглядзе акцэнтаў.
Прырода. Japandi факусуецца на тым, каб прыўнесці ў дом свет прыроды. У інтэр’еры ёсць больш драўляных элементаў і буйных раслін.
Дрэва. У скандынаўскім стылі часцей выкарыстоўваецца светлае, выбеленае дрэва , тым часам як важнай часткай японскіх інтэр’ераў з’яўляецца дрэва натуральных адценняў.
Дэкор. Калі ў скандынаўскім дызайне вітаюцца яркія акцэнты з арнаментам і малюнкам: падушкі, посуд, постары, фатаграфіі, — то ў Джапандзі ў якасці дэкаратыўнага элемента можа выступаць, хутчэй, сам матэрыял прадметаў інтэр’ера ці яго фактура.