Выстава «Мэбля-2024» у Маскве: ГеасІдэал у рэчыщы сучасных трэндаў

Выстава «Мэбля-2024» у Маскве. ГеасІдэал у рэчышчы сучасных трэндаў.

З 18 па 22 лістапада ў Маскве прайшла буйная выстава — «Мэбля-2024». Гэта падзея традыцыйна збірае вытворцаў, дызайнераў, архітэктараў — усіх, хто шукае сучасныя адказы на пытанні, якія паўстаюць пры стварэнні стылёвых і функцыйных інтэр’ераў. Для фабрыкі кухняў ГеосІдэал удзел у гэтай імпрэзе стаў важнай вяхой за апошнія гады.

Выстава «Мэбля-2024» у Маскве: ГеасІдэал у рэчыщы сучасных трэндаў
Кухня Эйваhttps://by.gi.by/kuhni/eyva/

Госці стэнда фабрыкі змаглі ўбачыць і ацаніць:

Новыя калекцыі кухняў. Былі пададзены ўнікальныя мадэлі з інавацыйным дызайнам, якія арганічна спалучаюць стыль, эрганоміку і даўгавечнасць.

Сучасныя тэхналогіі. Прадэманстравалі механізмы, што палягчаюць штодзённае жыццё: сістэмы ўтоенага захоўвання, аўтаматызаваныя высоўныя скрыні і разумную фурнітуру. На іх грунце адмыслоўцы фабрыкі канструююць таксама мэблю для гасціных і іншых жылых памяшканняў.

Варыяцыйнасць матэрыялаў і навіны калекцый. Кожны наведнік мог «дакрануцца» да нашых матэрыялаў, вывучыць іх уласцівасці і магчымасці камбінацыі.

Наша каманда правяла дзясяткі сустрэч як са сталымі партнёрамі, так і з новымі. Былі абмеркаваўшы новыя праекты і кірункі супрацоўніцтва. Адменнае месца занялі перамовы з архітэктарамі і дызайнерамі, якія актыўна цікавіліся індывідуальнымі ршэннямі для сваіх праектаў.

Выстава стала не толькі дэманстрацыяй магчымасцяў фабрыкі, але і пляцоўкай для памену досведам і ідэй.

Дзякуем усім, хто наведаў наш стэнд, задаваў пытанні, падзяляўся ўражаннямі і ідэямі. Для нас важна ваша думка, бо менавіта яна дапамагае нам рабіцца лепш.

Мы працягваем стварэнне кухняў, якія не проста ўражаюць сваёй функцыйнасцю, але і натхняюць. Сачыце за нашымі навінамі, каб даведацца першымі пра новыя трэнды і наватарскія рашэнні.

З любоў’ю да вашай хаты, ваш ГеасІдэал!