Wabi Sabi. Ці ведаеце вы, што гэта значыць?
У інтэр’ерах вядомых архітэктараў і дызайнераў усё часцей сталі з’яўляцца элементы аднаго з найноўшых і загадкавых стылявых кірункаў — Wabi Sabi (Вабі Сабі). Канцэпцыя стылю з японскімі каранямі больш падобна на філасофскую пазіцыю, чым на інтэр’ернае рашэнне, бо апроч візуальнай кампаненты транслюе стаўленне чалавека да жыцця і яго ўспрыманне свету.
Значэнне слова Wabi у перакладзе з японскага апісваецца як натуральнасць, прастата і асіметрычнасць. Пры гэтым Sabi кажа пра неперапынны струмень часу, некатораю архаічнасць і непадробленасць, якая вызначае сутнасць рэчаў. Пры з’яднанні гэтых двух іерогліфаў раскрываецца канцэпцыя японскага светапогляду – успрыманне і прыняцце жыцця з усімі яго недасканаласцямі ў поўнай гармоніі з сабой і прыродай.
Фота: Arredare Moderno
Аўтар кнігі «Wabi Sabi. Японскія сакрэты сапраўднага шчасця ў неідэальным свеце» Бэт Кэмптан (Beth Kempton) адзначае:
«Вабі-сабі дазваляе быць сабой, але не схадзіць з розуму ад імкнення да неспасціжнай мэты дасканаласці. Мякка падштурхоўвае туды, дзе чалавек паслабляецца і цешыцца жыццём. Аўтар кажа, што прыгажосць трэба знаходзіць у самых неверагодных месцах, даючы магчымасць кожны дзень цешыць сябе і іншых».
Такім чынам, формула стылю Вабі Сабі:
гармонія = прырода + недасканаласці
Гэта формула і вызначае 4 асноўныя прынцыпы стылю.
- Адмова ад перфікацыянізму
Паводле філасофіі Wabi Sabi, у свеце няма дасканаласці, усё гарманічна па ісце, а асаблівасці вельмі прыгожыя і каштоўныя. Зыходзячы з гэтага прынцыпу, у афармленні інтэр’ера дызайнеры скарыстоўваюць грубыя, неапрацаваныя паверхні, выгнутыя лініі і рустыкальныя матэрыялы.
І, вядома ж, у адрозненне ад класічных стыляў, Вабі Сабі не прымае сіметрыі. Пагадзіцеся, што ў прыродным ландшафце немагчыма знайсці дрэвы ці кусты, якія растуць на аднолькавай адлегласці адзін ад аднаго — яны сабраны ў гарманічныя групы. Таксама і ў расстаноўцы элементаў дэкору ці мэблі варта паводзіцца прыроднымі законамі кампазіцыі.
Як можна заўважыць, у аснове Вабі Сабі ляжаць ідэі мінімалізму. Каб памяшканне не ператваралася ў «згрупаваны сметнік недасканалых» рэчаў, змяншайце колькасць мэблі, дэкору і хатняга начыння. Для гэтага скарыстайцеся ўбудаванымі сістэмамі захоўвання, пераважна з утоенымі ручкамі, дзе мясцуецца ўсё патрэбнае для жыцця. Таксама пазбягайце адкрытых паліц і стэлажоў, а непатрэбныя рэчы варта прыбраць з хаты, на тое яны і непатрэбныя.
2. Прыродныя матывы
У эстэтыцы японскай філасофіі Wabi Sabi неадменна прысутнічаюць прыродныя матывы. У інтэр’еры гэта можна падкрэсліць выкарыстаннем дрэва, каменя, гліны і грубага тэкстылю. Гэтыя матэрыялы ствараюць гарманічную прастору, у якой чалавек адчувае спакой і камфорт.
Фота: Louise Holt
У некаторых інтэр’ерах элементы з каменя ці дрэва могуць выглядаць зусім неапрацаванымі і рустыкальнымі. Ствараецца ўражанне, што дызайнер проста перанёс, без якіх-небудзь змен і паляпшэнняў, у жылое памяшканне тое, што стварыла сама прырода. Wabi у гэтым выпадку паўстае ў сваёй спрадвечнай праяве.
Пагадзіцеся, у выкарыстанні натуральных матэрыялаў у інтэр’еры няма нічога новага: скандынаўскі стыль, класічны стыль, міжземнаморскі стыль і іншыя кірункі дапускаюць наяўнасць элементаў мэблі ці дэкору, якія зроблены з дрэва ці каменя. Але ў Вабі Сабі гэтыя матэрыялы нясуць глыбейшы сэнс, які атрымаў адлюстраванне ў наступным прынцыпе.
3. Аўтэнтычнасць
У адпаведнасці з прынцыпамі Вабі Сабі асаблівую каштоўнасць уяўляюць рэчы з гісторыяй, асабістай ці сямейнай, заклікаючыя помятаць пра незаўважны дух часу.
Прыкладам, дзіцячыя малюнкі, хатнія посцілкі, аўтарскі дэкор ручной працы ці нават карчы, прынесеныя са шпацыру па лесе. Такія рэчы і раiцца скарыстаць у афармленні хатняй прасторы, дзякуючы чаму інтэр’ер набывае адушаўлёнасць і непаўторнасць.
Фота: Interior Style Hunter
Зразумела, што, у адрозненне ад гіпертрафаванай і стандартнай «утульнасці» элементаў стылю Хюге, у інтэр’еры Вабі Сабі дэкор носіць больш персаналізаваны характар. Пры гэтым важныя рэчы размяшчаюцца на бачных цэнтральных месцах, а тыпавыя ўтылітарныя элементы (разеткі, побытавая тэхніка) хаваюцца за дэкаратыўнымі панэлямі ці фасадам мэблі.
Калі ж на бачных месцах няможна абысціся без такіх тэхна-элементаў (прыкладам, побытавай тэхнікі), яны павінны мець лаканічную форму і прысутнічаць у мінімальнай колькасці.
У выніку фармуецца ўнікальны інтэр’ер, які проста немагчыма скапіяваць.
4. Колеравая палітра Wabi Sabi
Для стылю Вабі Сабі характэрна выкарыстанне нейтральнай колеравай палітры, пазычанай у самой прыроды – гэта адценні карычневага, бэжавага, крэмавага ці зялёнага. І, вядома ж, не варта абыходзіць увагай спалучэнне белага і шэрага колераў.
Фота: Stylesourcebook
Наадварот, яркія, насычаныя дэкоры і бліскучае аздабленне дысануюць са спакойнай прасторай Wabi Sabi.
Прыглушаная колеравая гама настройвае на спакойны філасофскі лад. У такім інтэр’еры не ўзнікае жаданне сварыцца ці высвятляць адносіны.
Адаптацыя да сучаснай прасторы
Калі абсалютна ўсе элементы інтэр’ера выканаць у стылі Вабі Сабі, будзе відавочнае стылявое перанасычэнне. Як прыклад, можна разгледзець складаную працу вядомага дызайнера Axel Vervoordt у замку Gravenwezel.
Інтэр’ер канцэпцыйна ўпісваецца ў памяшканне бельгійскага замку, выяўляючы сябе, як сінтэз філасофіі Захаду і Усходу.
Грубыя, неапрацаваныя паверхні, натуральныя матэрыялы, неідэальныя лініі, нейтральныя колеры – дызайнер скарыстоўвае ўсе кампаненты стылю, аднак пакоі пры гэтым выглядаюць няўтульнымі, а дэталі мэблі занадта «першабытнымі». Уявіць такую канцэпцыю ў гарадской кватэры, з яе патрабаваннямі да функцыйнасці і тэхналагічнасці, складана.
Таму ў сучасных кватэрах ці загарадных хатах арганічна выглядаюць «адаптаваныя» інтэр’еры, выкананыя са спалучэннем некалькіх стыляў. Напрыклад, Wabi Sabi і мінімалізму. Фактурная каменная сцяна, нізкая мэбля, невялікія кілімкі, што напамінаюць татамі, і сучасная столь з мінімалістычнымі свяцільнямі – лагічнае рашэнне для спальні.
Фота: Hemainteriors
Снежна-белая кухня і сталовая група з натуральных матэрыялаў – яшчэ адзін прыклад ідэальнага спалучэння мінімалізму і Вабі Сабі.
Важны элемент інтэр’ера кухні — месца для прыёму ежы. Гэта не барная стойка, не выспа, а вялікі стол са зручнымі крэсламі. Пры гэтым стальніца можа быць даволі грубай, выкананай з рустыкальнага дрэва, а крэслы выраблены з натуральнага ратанга.
У з’яднанні ўжо ўсім звыклага скандынаўскага стылю і новага Вабі Сабі адчуваецца свежы подых – гармонія стылю Джапанди. Прыклад — невялікая кухня з пластыку Fenix дымаватага колеру.
Кухня ў стылі Вабі Сабі
Нягледзячы на тое, што канцэпцыя Вабі Сабі больш падыходзіць да памяшканняў для рэлаксу ці сну, такіх як гасцёўня і спальня, кухонная прастора таксама можа ўлучаць элементы гэтага ўсходняга стылю.
Кухня ў стылі Wabi Sabi павінна быць функцыйная і лаканічная адначасна, як гэта прадстаўлена на фота. Для гэтага ўсё прылады пажадана схаваць у шафы з утоенымі ручкамі, на бачных паверхнях месціць мінімум дэкору.
Ідэальнае рашэнне — выкарыстанне сістэмы рассоўных дзвярэй, якія нагадваюць японскія шырмы. А лініі вітрын, падобныя на ствалы бамбуку, узмацняюць японскую нотку інтэр’ера.
Натуральны масіў фасадаў кухні і абедзеннай групы, каменная стальніца, ільняныя шторы, някідкае аздабленне дубовага паркету, бамбукавая папера ў японскіх свяцільнях, мэбля ў зоне гасцінай, што нагадвае марскія каменьчыкі – усе элементы падтрымваюць ідэю гарманічнага інтэр’ера ў стылі Wabi Sabi. Усходняя філасофія мякка трансфармуе сучасную прастору, а разам з ім — і наша дачыненне да жыцця.
На нататку!
Інтэр’ерны стыль Вабі Сабі не прапануе нічога новага, не навязвае звышскладаных формаў, канструкцый ці матэрыялаў, не патрабуе рэгулярнага абнаўлення і паляпшэння, а, хутчэй, ідэальна ўпісваецца ў сучасную канцэпцыю ўсвядомленага спажывання і беражлівага стаўлення да жыцця.
Концепция такого отношения к жизни отражается в элементах интерьерного стиля Wabi Sabi.
Фота: Louiseholtdesign
Замовіць кухню і мэблю для гасцінай можна ў кожным з салонаў ГеасІдэал.