Лідэр рынку
Фабрыка кухняў ГеасІдэал, створаная ў 1991 годзе, зараз займае адну з лідзіруючых пазіцый на рынку кухоннай мэблі ў Беларусі.
Вось ужо больш за 30 гадоў пакупнікі аддаюць перавагу прадукцыі GeosIdeal — брэнду, які адрозніваецца ярка-выяўленай індывідуальнасцю. Мы жадаем, каб кухня была не проста камфортнай і якаснай мэбляй для гатавання ежы, але і стала любімым месцам, дзе жыве душа, дзе адчуваеш асалоду ад жыцця.
Выбіраючы лепшыя матэрыялы ў кожным з коштавых сягментаў, мы прапануем незвычайныя дызайнерскія рашэнні для кухні, гасцінай, пярэднім пакоі або спальні. Мэбля пад замову можа быць як тыпавых памераў, так і нестандартнай, г. зн. цалкам убудоўвацца ў памяшканне; можа быць выраблена як з эканамічнай ЛДСП, так і з дызайнерскага масіва; укамплектавана якаснай фурнітурай рознага коштавага ўзроўню. І заўсёды прадукцыя, створаная камандай прафесіяналаў, адлюстроўвае галоўныя каштоўнасці кампаніі.
Каштоўнасці кампаніі
З’яўляючыся сямейнай кампаніяй са шматгадовымі традыцыямі, фабрыка ГеасІдэал у сваёй дзейнасці прытрымліваецца асноўных этычных прынцыпаў, такіх як павага да пакупнікоў, партнёраў і супрацоўнікаў.
Вопыт
Перфекцыянізм
Вытрыманы дызайн
Этычныя прынцыпы
Давер і павага
ГеасІдэал зараз
Кампанія ГеасІдэал прайшла шлях ад невялікага прадпрыемства па вырабе мэблі з масіва да сучаснай высокатэхналагічнай фабрыкі.
130
салонаў у 5 краінах
180
відаў аздабленняў і матэрыялаў
190
супрацоўнікаў
10 000
шаф і іншых модуляў
12 000 м2
вытворчых плошчаў
Уяўляючы сабой вытворчасць мэблі поўнага цыклу, фабрыка ГеасІдэал складаецца з 8 падраздзяленняў:
уласны цэх нарыхтоўкі драўніны
участак прамысловай сушкі масіва
цэх па вырабе фасадаў з масіва і МДФ
цэх па вырабе карпусоў і фасадаў з плітных матэрыялаў
транспартна-лагістычны цэнтр
дызайнерскі аддзел і канструктарскае бюро
цэнтральны офіс
сетка фірмовых салонаў
Больш за 190 супрацоўнікаў
Для таго, каб новая мэбля трапіла да вас у дом, свае намаганні і навыкі прыкладаюць больш за 190 супрацоўнікаў з Мінска, Брэста, Жыткавіч і Смалявіч. Праца кожнага з іх вельмі значная для нас.
Сярэдні тэрмін вывраба кухні складае 60 дзён. Аднак яна нараджаецца яшчэ раней – на этапе з’яўлення ідэі ці выявы мадэлі.
Распрацоўка калекцыі — гэта карпатлівая праца і вельмі хвалюючы перыяд, які займае ад 6 да 12 месяцаў. Сусветныя тэндэнцыі ў сферы дызайну, сучасныя тэхналогіі, мясцовыя традыцыі, інавацыі, маркетынгавыя запыты і вытворчыя магчымасці — усё гэта ўлічваецца пры распрацоўцы новай мадэлі. Старанна прапрацоўваюцца дэталі для стварэння практычна скончанай выявы. Выбіраючы сваю кухню ў салоне, вы як бы персаналізуеце дызайнерскую ідэю, адаптуеце яе пад свае задачы. Спецыяліст салона дапамагае арганічна скампанаваць кухню. І далей у выглядзе аформленай замовы ваша кухня трапляе на вытворчую пляцоўку.
Партнёры
Для таго, каб мэбля праслужыла больш за 20 гадоў, на фабрыцы ажыццяўляецца дбайны адбор матэрыялаў і камплектуючых, з якіх яна вырабляецца. Мы супрацоўнічаем з вядучымі еўрапейскімі і беларускімі вытворцамі фурнітуры, камплектуючых, ЛДСП і лакафарбавых матэрыялаў.
Адсутнасць дэфектаў
Апроч уваходнага кантролю пры паступленні кампанентаў на склад, якасць усіх элементаў правяраецца на кожным з этапаў вытворчасці мэблі.
Вызначальнай з’яўляецца фінальная зборка кухонных модуляў, якая гарантуе поўную камплектнасць гарнітура і адсутнасць якіх-небудзь дэфектаў.
Высокая якасць прадукцыі ГеасІдэал пры адносна невысокіх коштах тлумачыцца выкарыстаннем самага сучаснага абсталявання, якое ўжываецца на ўсіх этапах выраба мэблі.
Так, гідратэрмічная апрацоўка драўніны ажцяўляецца ў сушыльных камерах Incoplan (Італія) з кампутарным кантролем вільготнасці і тэмпературы. Гэта выраўноўвае вільготнасць драўлянага масіва, пазбаўляе яго ад унутраных напружанняў і расколін.
Абклейванне абзавай стужкай і шпонам выконваецца на адзіным у Беларусі высокапрадукцыйным станку Holzher Lumina (Германія). Прымацаваннне стужкі праводзіцца пры дапамозе інфрачырвонага прамяня ў двух варыянтах: па PUR-тэхналогіі і з выкарыстаннем адмысловай лазернай стужкі. Гэта дазваляе атрымаць 100% прыляганне абзавай стужкі без бачнага клеевага шву.
Афарбоўка драўляных і шпанаваных дэталяў адбываецца ў высокатэхналагічнай фарбавальнай камеры з шматузроўневай абаронай ад пылу і сістэмай глыбокай ачысткі паветра.
Ручная праца
Сучасныя тэхналогіі і матэрыялы, якія ўжываюцца пры вытворчасці кухняў ГеосІдэал, не выключаюць элементаў ручной працы столяраў-чырванадрэўшчыкаў. Разьба па дрэве, філігранная шліфоўка, зборка элементаў, нанясенне паціны і фінішнага пакрыцця — гэта толькі частка аперацый, якія выконваюцца ўручную. Прафесійная каманда столяраў, дзякуючы карпатлівай працы якіх ствараюцца ўнікальныя дэталі мэблі, — вось сапраўдная каштоўнасць кампаніі.
Адмысловая упакоўка, (у тым ліку 5-ступеністая сістэма абароны фасадаў ад пашкоджанняў), распрацаваная на фабрыцы, забяспечвае захаванасць мэблі пры транспартаванні.
Такім чынам, мэбля ГеасІдэал, прайшоўшы доўгі шлях ад задумы дызайнера да мантажу, апыняецца ў вашай хаце. Мы ўпэўненыя, што наша карпатлівая праца, увасобленая ва ўнікальным прадукце, стане сапраўдным стымулам для вашай кулінарнай творчасці, будзе спрыяць узнікненню мяккай атмасферы «роднай хаты» і, галоўнае, цешыць вас доўгія гады!